Трэнер „Іслачы”: Пра выхад у вышэйшую лігу мы толькі марылі



Галоўны трэнер „Іслачы” Віталь Жукоўскі пасля заканчэння матчу першай лігі чэмпіянату Беларусі супраць „Смалявічы”-СТІ (3:2) не хаваў эмоцый ад траплення каманды ў вышэйшую лігу.

Перш за ўсё, хачу сказаць усім дзякуй. Па змесце гульні нават не буду нічога казаць, таму што эмоцыі перапаўняюць: мы выйшлі ў вышэйшую лігу! Пра гэта ніхто нават не думаў, мы толькі марылі. З самага пачатку, з 2007 года, гэта была мара аб выхадзе ў другую лігу, потым у першую, і цяпер нам удалося трапіць у вышэйшую. У распранальні ўсёй камандай чакалі вынікаў матчу „Гомельчыгункатранс” – „Крумкачы”, і пасля яго заканчэння трохі адсвяткавалі свой выхад з пырскамі шампанскага. Мы, вядома, вельмі рады, але цяпер трэба крыху забыцца пра гэты поспех, ён вялікі для нас, для ўсяго Мінскага раёна, – цытуе трэнера афіцыйны сайт каманды.

Жукоўскі