Трэнер „Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку
25 красавіка афіцыйны сайт „Нёмана” паведаміў, што галоўны трэнер гарадзенскай каманды Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку.
Пасля паразы ў Берасці рулявы гарадзенцаў у распранальні сказаў камандзе, што рашэнне пакінуць „Нёман” ён прыняў напярэдадні гэтай гульні. „Хацелася, вядома, сысці, перамогшы суперніка, але і паразы трэба ўмець прымаць годна”, – сказаў спецыялiст.
Кіраўніцтву клуба пра сваё рашэнне Сяргей Саладоўнікаў паведаміў толькі 25 красавіка. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны Алег Кірэня, які да гэтага з 2009 года працаваў у камандзе памочнікам галоўнага трэнера.
