Цэны на квіткі II Еўрапейскіх гульняў будуць даступнымі



Цэны на квіткі II Еўрапейскіх гульняў будуць даступнымі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду „Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” Максім Кошкалда.

„Самы даступны білет на спартыўныя мерапрыемствы будзе каштаваць Br5, самы дарагі – Br50”, – адзначыў Максім Кошкалда.

Квіткі на спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў паступяць у продаж 1 снежня 2018 года і адразу пачнуць рэалізоўвацца на тэрыторыі Беларусі праз адмысловы сайт www.minsk2019.ticketpro.by, а таксама больш чым у 400 касах сеткі партнёраў афіцыйнага білетнага аператара – кампаніі „Тикетпро”.

1 снежня 2018 году білеты паступяць у продаж і ў Еўропе праз афіцыйных рэсэлераў (аператараў і агентаў). Па такой сістэме грамадзяне Беларусі і іншых еўрапейскіх краін іх змогуць купіць да 28 лютага 2019 года.

Пачынаючы з 1 сакавіка квіткі на Гульні праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by змогуць набыць усе жадаючыя з любой краіны.

zviazda.by