„Цмокі” – 10-ы раз запар чэмпіёны Беларусі
Мужчынскі менскі клуб „Цмокі” 10-ы раз запар стаў чэмпіёнам краіны па баскетболе. Раней каманда выступала пад назвай „Мінск-2006”.
На гэты раз „Цмокі” упэўнена ў фінальнай серыі разабраліся з магілёўскім „Барысфенам” – 3-0. У заключным паядынку ў суботу магілёўская каманда прайграла 82:94 (23:16, 16:26, 23:25, 20:27). Магілёўскі „Барысфен” пад кіраўніцтвам Андрэя Крываноса задаволіўся ў выніку серабром. Бронзавыя ўзнагароды першынства ў „Гродна-93”. Беларускае Радыё Рацыя
