„Цмокі” адолелі „Красный октябрь”



Баскетбалісты каманды „Цмокі-Менск” паспяхова правялі чарговы паядынак Лігі ВТБ. На сваёй пляцоўцы беларускі клуб прымаў расейскі „Красный октябрь” і перамог – 89:84. „Цмокі” выдатна настроіліся на матч і зрабілі салідны запас пасля трох чвэрцяў – 72:52. Нягледзячы на тое, што ў канцоўцы давялося пахвалявацца, падначаленыя Ігара Грышчука ўсё ж утрымалі перавагу.

На дзень сустрэчы „Красный октябрь” займаў 8-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце. „Цмокі” ж пакуль замыкаюць турнірную табліцу – 16-я пазіцыя.

Беларускае Радыё Рацыя