„Цмокі” адолелі „Парму”



У розыгрышы Адзінай лігі ВТБ менскія „Цмокі” на выездзе перамаглі пермскую „Парму” з Расеі – 88:81 (23:20, 33:24, 13:15, 19:22). Тым самым басккетбалісты беларускага клуба перапынілі сумную серыю з 5 паразаў у апошніх сустрэчах розыгрышу. 

„Цмокі” на гэты раз дамагліся вікторыі дастаткова ўпэўнена – цягам заключнай чвэрці іх перавага сягала нават 16 пунктаў. Найбольш вынікова і ўдала дзеіў шведскі легіянер Крыс Чарапавіч, які набраў ажно 33 ачкі.

„Цмокі” перамаглі пяты раз у розыгрышы (усяго 16 матчаў) і балансуюць на мяжы 8-9 месца. Усяго у турніры бяруць удзел 13 клубаў з Расеі, Беларусі, Казахстана, Латвіі і Эстоніі.

Беларускае Радыё Рацыя