«Цмокі» прайгралі ў гасцях «Зеніту»
Год таму
Менскія «Цмокi» саступілі ў гасцявым матчы Адзінай лігі ВТБ піцерскаму «Зеніту» з лікам 77:105.
Дзве першыя чвэрці прайшлі ў роўнай барацьбе, але другая палова гульні мінчукам зусім не ўдалася. Так у дзвюх апошніх дзесяціхвілінках «Цмокi» сумарна набралі столькі ж ачкоў, колькі ў стартавай чвэрці.
Самымі выніковымі ў беларусаў сталі Джасцін Грэй, які адзначыўся 16 выніковымі баламі і Бранка Міркавіч – 13 ачкамі і 9 падборамі.
З 8 перамогамі ў 28 сустрэчах «Цмокi» займаюць 12 месца ў Адзінай лізе ВТБ. 17 красавіка менчукі правядуць хатні матч супраць «Ніжняга Ноўгарада».