„Цмокі” прайшлі „Прышціну”



Беларуская мужчынская каманда „Цмокі-Мінск” перамагла ў адказным матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў косаўскі клуб „Прышціна” – 89:74 (19:17, 21:22, 23:15, 26:20).

У першым паядынку на выездзе мацнейшай была таксама наша каманда – 57:50. Такім чынам „Цмокі” выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд. Там іх чакае больш сур’ёзны супернік – украінскі „Будывельнік”.

Беларускае Радыё Рацыя