„Цмокі” саступілі „Лакаматыву-Кубані” ў Лізе ВТБ



Баскетбалісты „Цмокі” Менск прайгралі краснадарскаму „Лакаматыву-Кубані” ў хатнім матчы турніру Адзіная ліга ВТБ з лікам 60:75.

Пасля 26 матчаў у «Цмокаў» 8 перамогаў і 18 паразаў у турніры і 12-е месца. Да канца рэгулярнага чэмпіянату мінчукам засталося правесці чатыры гульні.

Два наступныя матчы каманда правядзе ў гасцях: 10 красавіка з «Хімкамі», а 14-га — з «Зенітам».