„Цмокі” выйшлі ў „Фінал чатырох”



У матчы жаночай Балтыйскай лігі „Цмокi” саступілі „Астане” – 55:65. Тым не менш, дзякуючы ўчорашняй перамозе над тым жа супернікам (79:57) беларускі клуб прабіўся ў „Фінал чатырох”, які пройдзе ў літоўскім Марыямпалі.

9 і 10 красавіка ў Літве нашы дзяўчаты пазмагаюцца з „Акжэтпесам„. Паралельна з імі за выхад у фінал будуць спрачацца літоўская „Судува” і ўкраінскі „Інтэрхім„.