„Цмокі” „выключылі” ВЭФ



Другой перамогі ў бягучым розыгрышы Адзінай Лігі ВТБ дамагліся 8 снежня менскія „Цмокі”. На сваім паркеце беларускі баскетбольны клуб адолеў рыжскі ВЭФ – 91:84 (19:26, 23:13, 30:18, 19:27).

Як вынікае з пратаколу сустрэча была вельмі „няроўнай” – гаспадары пляцоўкі саступілі першую і апошнюю чвэрці, але выразна дамінавалі ў сярэдзіне гульні. Запасу, якога „Цмокі” дасягнулі пасля трэцяй чвэрці ўрэшце хапіла для агульнай вікторыі. Найбольш выніковым у складзе менчукоў стаў у гэты дзень Аляксей Трасцінецкі, які набраў 19 ачкоў. 16 пунктаў запісаў у свой актыў Садлер, 13- Семянюк (плюс 7 падбораў), 11 – Сарыкопулас (плюс 8 падбораў).

„Цмокі” у ліку іншых 5 каманд лігі маюць у актыве дзве перамогі і пакуль займаюць 13-е месца. Аднак да 8-га месца ім бракуе толькі адной вікторыі.

Беларускае Радыё Рацыя

фота прэс-служба „Цмокі-Мінск”