„Цмокі” зрабілі два важкія крокі



У Менску прайшлі два матчы фінальнай серыі мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе паміж мясцовымі “Цмокамі” і магілёўскім “Барысфенам”. Гаспадары паркета ў першы дзень дамагліся пераканаўчай перамогі з розніцай у 40 (!) ачкоў – 98:58 і павялі ў супрацьстаянні. Адзначым, што на фінал „Цмокі” прыцягнулі ўсіх лідараў, якія не былі задзейнічаныя на папярэдніх стадыях.  Самым выніковым у пераможцаў стаў Аляксандр Семянюк, які набраў 18 ачкоў. 15 балаў на рахунку Аляксея Трасцінецкага.

На другі дзень перавага “Цмокаў” была больш сціплай – 100:86 (28:13, 28:23, 23:26, 21:24). Такім чынам лік у серыі стаў 2-0 на карысць менчукоў. Змаганне будзе ісці да трох вікторый аднога з клубаў. Наступны матч пройдзе ў субботу 26 траўня ў Магілёве.

Беларускае Радыё Рацыя