Цуркін пакінуў зборную Беларусі



30-гадовы плывец, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012, 2016 і 2020 гадоў Яўген Цуркін сышоў са зборнай Беларусі па плаванні, паведамляе BSSF.

«Я ведаў, да чаго я ішоў, ведаў, калі пайду са зборнай. Таму рашэнне далося лёгка. І вось я прыйшоў у гэтую кропку. Што далей буду рабіць – пакуль не буду расказваць. Як зраблю, тады і падзялюся…» – сказаў Цуркін.

Цуркін з’яўляецца падпісантам ліста за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Свёнтэк, Бадоса і Сакары стануць суперніцамі Сабаленкі на выніковым турніры WTA

У мексіканскай Гвадалахары адбылося лёсаванне груп 50-га выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе ў групе „Чычэн-Іца”, дзе яе суперніцамі будуць грачанка Марыя Сакары (6-ы нумар сусветнага рэйтынгу), полька Іга Свёнтэк (9) і іспанка Паўла Бадоса (10). У групе „Тэатыўакан” выступяць дзве чэшскія тэнісісткі – Барбара Крэйчыкава (3) і Караліна Плішкава (4), іспанка Гарбінье Мугуруса (5), а таксама эстонка Анэт Кантавэйт (8). Сустрэчы групавога этапу пройдуць з 10 па 15 лістапада.

«Краснадар» можа звольніць Ганчарэнку

Галоўны трэнер «Краснадара» Віктар Ганчарэнка можа быць звольнены са сваёй пасады. Каманда прайграла апошнія тры матчы супраць маскоўскага „Дынама” (0:1), „Крылаў Саветаў” (0:1) і Кубані (0:3) у Кубку Расеі. Цяпер „Краснадар” 21 ачком займае сёмае месца ў РПЛ. Наступную гульню каманда Ганчарэнкі правядзе супраць маскоўскага „Спартака”. Кантракт «Краснадарам» з беларусам да лета 2023 года.

Крышціяну Раналду можа пакінуць „Манчэстэр Юнайтэд”

Партугальскі форвард Крышціяну Раналду можа пакінуць „Манчэстэр Юнайтэд” у 2022 годзе, калі каманда не заваюе пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў. 36-гадовага гульца не задавальняе цяперашняе становішча ў „МЮ”: ён не хоча гуляць у Лізе Еўропы, а мае намер правесці тыя гады, якія засталіся, выступаючы ў Лізе чэмпіёнаў. Партугалец гатовы ў выпадку неабходнасці змяніць клубную прапіску, паведамляе Daily Express.

Беларускае Радыё Рацыя