„Тур” Бельск Падляшскі выйграў рэгіянальны кубак



Футбалісты каманды “Тур” Бельск Падляшскі перамаглі “Алімпію” Замбраў у фінале Раённага Кубка Польшчы 4:3. За 10 хвілін да канца матчу “Тур” прайграваў 1:3, але адолеў двойчы прымусіць галкіпера “Алімпіі” да капітуляцыі цягам 2 мінут. Вырашальны мяч забіў на 1-й хвіліне першай часткі дадатковага часу Марцін Федаровіч. “Тур” апрача кубка, атрымаў 30 тыс злотых.

“Гэта быў матч, які надоўга застанецца ў нашай памяці”, – кажа старшыня Падляшскага футбольнага саюза Славамір Капчэўскі:

– “Тур” выйграў гэтую сустрэчу з лікам 4:3, сем галоў, дадатковы час, неспадзяваныя моманты, футбольныя аматары павінны быць задаволены. Гэта чарговая матывацыя, можна паказацца, шанец на тое, каб зрабіць сабе рэкламу. Трэба падрыхтавацца да наступнага сезона, каб паказаць, што мы гэтага вартыя. Упершыню ў гісторыі каманда “Тур” з Бельска Падляшскага выйграе фінал Кубака Польшчы і прадстаўляе наш саюз на вышэйшым узроўні.

У 95-гадовай гісторыі каманды “Тура” Бельск Падляшскі, гэта другі фінал Раённага Кубка Польшчы, але першая перамога. Трэнерам каманды з’яўляецца выхаванец “Тура” Павел Бержын, якому дапамагае Яцэк Баыэр.

“Тур” Бельск Падляшскі, як і “Алімпія” Замбраў – гэта каманды, якія граюць на ўзроўні ІІІ-й лігі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя