“Тур” Бельск Падляшскі змагаецца за прысутнасць у III лізе



Дзякуючы перамозе 2-1 над камандай “Сокал” Аструда  футбалісты “Тура” Бельск Падляшскі надалей маюць рэальны шанец утрымацца на ўзроўні ІІІ лігі. Пасля 24 тураў у турнірнай табліцы займаюць 17 месца з 18 камандаў. Аднак пасля апошняй перамогі “Тур” зраўняўся з наступнай на табліцы “Вартай” Серадз. Абодзве каманды маюць зараз па 20 балаў. 15-ты “МКС” Элк, апошні ў бяспечнай зоне,  назбіраў 26 балаў.

Кажа трэнер каманды “Тур” Бельск Падляшскі Павел Бержын:

– Маем прагрэс з восені. Ніхто ў нас не верыў. Шмат наслухаліся і начыталіся негатыўных каментароў на адрас нашых хлоцаў. Але калі ёсць прагрэс, то значыць мая праца трэнера і праца чальцоў каманды не ідзе намарна. І гэта галоўнае.

У гэтым сезоне Бержына ды каманду падтрымлівае другі трэнер – былы нападнік “Ягелоніі” Беласток і “Відзэва” Лодзь Яцэк Баыэр. “Тур” у суботу 28 красавіка едзе ў Сулеювэк, дзе згуляе з мясцовай камандай “Вікторыя”.

13 траўня “Тур” прыме ў сябе “Відзэв” Лодзь, які ў свой час быў лепшай камандай Польшчы ды прымаў ўдзел у Лізі чэмпіёнаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара