TUR Bielsk Podlaski дэбютаваў у ІІІ лізе Польшчы



Паразай з лікам 0-1 завяршыўся для футбольнага клуба TUR Bielsk Podlaski першы матч пасля авансу ў ІІІ лігу Польшчы. Клуб супернікаў Sokół Aleksandrów Łódzki адзначыўся на 90-й хвіліне.

Кажа трэнер бельскай каманды Павел Бержын:

Я ганаруся хлопцамі, бо мы змагаліся да самага канца. Не хапіла некалькіх хвілін, і наш план быў бы амаль рэалізаваны. На жаль, не хапіла канцоўкі, каб утрымаць нічыйны вынік. Хоць у нас было 2-3 контры, з якіх мы маглі забіць гол, але не ўдалося.

З гэтага футбольнага сезону, на пасаду другога трэнера ў бельскую прыйшоў Яцэк Баер (Jacek Bayer), былы нападаючы «Ягелоніі» Беласток ці Widzewа Łódź. У нядзелю, 13 жніўня, TUR Bielsk Podlaski згуляе на сваім полі з камандай GKS Wikielec. Зараз ІІІ лігу польскага футболу складаюць 4 групы. Бельская каманда наперадзе мае матчы з такімі славутымі клубамі, як Widzew Łódz, ці Polonia Warszawa.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя