«Тур» – «Брук-Бэт Тэрмаліка» 1:4



«Тур» Бельск Падляшскі ў матчы 1\32 фіналу Кубка Польшчы прыняў у сябе футбалістаў каманды «Брук-Бэт Тэрмаліка» Няцеча.

Госці адолелі гаспадароў з лікам 1:4.

“Мне падаецца – матч быў цікавым,” – кажа трэнер «Брук-Бэт Тэрмалікі» Марцін Качмарэк:

Галоўнае, што мы прайшлі у чарговы этап. Гэты матч мог быць разыграны інакш, калі бы выкарысталі штрафны ўдар на 2:0. Гэта была хвіля слабасці, пасля якой мы прапусцілі гол. Але мы адпаведна адрэагавалі на сітуацыю на стадыёне і ўпэўнена выйгралі. матч Дзякуем гаспадарам за амбіцыёзнасці і вялікую прагу перамогі. Гэта было бачна.

Каманда «Брук-Бэт Тэрмаліка» Няцеча зараз змагаецца ў І лізе. Апошнія тры сезоны гралі ў Экстракласе. Бельскі «Тур» пакуль што — другая каманда чацьвёртай лігі падляшскай групы. Матчы 1\16 фіналу Кубка Польшчы пачнуцца з 30 кастрычніка.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя