Паўфінальныя пары Кубка Салея



Вызначыліся паўфінальныя пары Кубка Салея. За галоўны турнір пазмагаюцца менскае „Дынама”, „Юнацтва”, „Гомель” і „Шахцёр”. Паўфіналы пройдуць 14 жніўня, фінал – 15 жніўня. У 1/2 фіналу менскае „Дынама” згуляе з „Шахцёрам”, а „Юнацтва” – з „Гомелем”. Месца правядзення фіналу чатырох пакуль невядома. „Гомель” падаў заяўку на правядзенне галоўных матчаў турніру.

Кантракт з „Іслаччу” падпісаў 19-гадовы паўабаронца з Гвінеі

Паўабаронца Абдулае Кондэ стаў гульцом „Іслачы”. 19-гадовы паўабаронца з Гвінеі падпісаў кантракт з „ваўкамі” на тры гады, паведамляе тэлеграм-канал клуба. Кондэ прыбыў на прагляд у „Іслач” і добра сябе зарэкамендаваў, а пасля праходжання медыцынскага абследавання заключыў доўгатэрміновы кантракт з клубам. Вячаслаў Грыгараў часова ўзначаліць „Рух”

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера „Руху” стане Вячаслаў Грыгараў. 39-гадовы спецыяліст увайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага ў студзені. Ён працаваў з камандай на пасадзе старшага трэнера. Інфармацыя аб прызначэнні з’явілася на афіцыйным сайце клуба. Кірыл Альшэўскі абвясціў аб сыходзе на прэс-канферэнцыі пасля прайгранага матчу з берасцейскім „Дынама”.

«Шахцёр» выйшаў у фінал кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, „Легія” і „Спартак” вылецелі з Лігі чэмпіёнаў.

У матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА данецкі «Шахцёр» перайграў бельгійскі «Генк». Сустрэча праходзіла на стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве і завяршылася з лікам 2:1. Галы за „гарнякоў” забілі Ласіна Траорэ і Маркас Антоніа. У першым матчы «Шахцёр» абыграў «Генк» з лікам 2:1. У фінале кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў данецкая каманда сустрэнецца з «Манака», які абыграў чэшскую „Спарту” 3:1. Варшаўская „Легія” прайграла заграбскаму „Дынама” 0:1 і вылецела ў Лігу Еўропы. Маскоўскі „Спартак” не змог прабіцца ў раўнд плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду „чырвона-белыя” зноў „усухую” саступілі „Бенфіцы” – 0:2. Дэбютны гол за партугальскі клуб забіў форвард зборнай Украіны Раман Ярэмчук.

„ПСЖ” абвясціў аб пераходзе Ліянэля Месі

Былы нападнік „Барселоны” Ліянэль Месі стаў футбалістам „Пары Сэн-Жэрмэн”. Французскі клуб апублікаваў у сваім Твітэры відэаролік у гонар пачаткоўца. Месі будзе атрымліваць каля 35 мільёнаў еўра ў год. Пагадненне будзе разлічана на два гады з магчымасцю падаўжэння і можа быць падоўжанае да чэрвеня 2024 года. У кантракце прадугледжаны бонусы. „Клуб і яго бачанне футбола цалкам адпавядаюць маім амбіцыям. Я ведаю, наколькі таленавітыя гульцы і супрацоўнікі „ПСЖ”. Поўны рашучасці пабудаваць разам з імі нешта вельмі прыгожае для клуба і для заўзятараў. Не магу дачакацца моманту, калі ступлю на поле стадыёна „Парк дэ Прэнс”, – цытуе Месі прэс-служба „ПСЖ”. У сваім новым клубе Месі будзе выступаць пад 30-м нумарам – тым самым, пад якім ён дэбютаваў у „Барселоне”.

Беларускае Радыё Рацыя