У 18 гадоў памерла экс-баскетбалістка юніёрскай зборнай Беларусі



1 жніўня на 19-м годзе раптоўна сышла з жыцця выхаванка магілёўскай школы баскетбола Яна Зубарэнка, пра гэта  паведаміла  Беларуская федэрацыя баскетбола.

Мінулым летам у складзе жаночай зборнай Беларусі U-17 Яна прымала ўдзел у чэмпіянаце свету, які праходзіў у Менску. Таксама спартоўка была ўдзельніцай чэмпіянатаў Еўропы U-16 (2017), U-18 (2018) і Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю (2017).

Улетку 2018 года баскетбалістка паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і прыняла рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру.

Беларуская федэрацыя баскетбола выказвае самыя шчырыя спачуванні сям’і Яны Зубарэнкі.