У Беларусі будзе створаны футбольны тэлеканал



Савет клубаў вышэйшай лігі плануе стварыць футбольны тэлеканал. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 10 лютага на пасяджэнні па рэгламенце і камунікацыях асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

На сустрэчы кіраўнікоў клубаў разглядаліся варыянты далейшага ўдасканалення трансляцый матчаў элітнага дывізіёна. Савет прыняў рашэнне аб стварэнні тэлевізійнага канала, з рэгістрацыяй новага юрыдычнай асобы ТАА «БК-Сетанта-Спорт» у якасці СМІ, з працоўнай назвай «БК-Сетанта». Мяркуецца, што канал будзе паказваць усе матчы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі ў жывым эфіры і HD-якасці. Заснавальнікамі канала, акрамя АБФФ, стануць «Сетанта-Спорт» і кампанія «Спорт-ТиВи». Працу канал плануе пачаць да лета гэтага года.