У Беларусі пад зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацый патрапіў кёрлінг



У Беларусі пад зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацыі патрапіў нават кёрлінг.

Міністэрства юстыцыі ініцыявала ліквідацыю “Беларускай асацыяцыі кёрлінгу”. Гэта вынікае з плана разгляду спраў на сайце Вярхоўнага суда. Іск Мінюста разгледзяць 16 лістапада.  

Для “Беларускай асацыяцыі кёрлінгу” пагроза ліквідацыі стала неспадзяванкай. “Не разумеем, з чаго б раптам, якія прычыны”, — кажуць там. На канец месяца ў асацыяцыі запланавана справаздачна-выбарчая канферэнцыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: curlingbelarus.by