У Беларусі заблакавалі sports.ru (абноўлена)
З 22 траўня ў Беларусі перастаў адкрывацца папулярны сайт sports.ru. Старонка не адкрываецца альбо вылазіць паведамленне пра блакаванне сайту Міністэрствам інфармацыі.
Заснавальнікам сайту ёсць журналіст з Беларусі Дзмітрый Наваша, які раней працаваў у „Прессболе”, а потым пераехаў працаваць у Расею. Дзмітрый Наваша неаднаразова выказваўся супраць гвалту сілавікоў у Беларусі і браў актыўны ўдзел у розных акцыях салідарнасці з суайчыннікамі.
Паводле апошняй інфармацыі сайт заблакаваны за нібыта „парушэнне заканадаўства аб азартных гульнях”.
Беларускае Радыё Рацыя
