У Беластоку адбыўся турнір па кулявой стральбе Polish Open



Спартоўцы з 13 краін прыбылі ў спартовую залу Суполкі сельскагаспадарчых школаў у Беластоку, каб пазмагацца не толькі за перамогу ў саміх змаганнях, але і за пуцёўкі на чэмпіянат свету. У Беласток прыехаў нават алімпійскі чэмпіён Крысціян Райтц з Нямеччыны.

– Мой найвялікшы тытул у кар’еры – золата Алімпійскіх гульняў у дысцыпліне хуткастрэльны пісталет у дысцыпліне з дыстанцыі 25 метраў на алімпіядзе 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Тут ў Беластоку я толькі што дамогся найвышэйшага выніку стральбы па мішэні за ўсю кар’еру. Галоўным турнірам у 2019 годзе для мяне будуць бадай Еўрапейскія гульні, якія ўлетку адбудуцца ў беларускім Менску.

Удзельнічалі ў турніры і беларусы. Прычым прадстаўлялі яны як Беларусь, так і Польшчу. Акрамя падляшскіх беларусаў, у камандзе Польшчы была і беларуска з Гародні, якая раней выступала пад беларускім сцягам, а цяпер жыве ў Катавіцах — Віялета Паўлючык.

– Мой узровень вырас, я ужо знаходжуся ў катэгорыі жанчын, а таксама я знаходжуся ў алімпійскай зборнай Польшчы. У ёй 8 чалавек, я адна з іх. Менавіта на гэтых спаборніцтвах у мяне атрымалася добра пастраляць з партнёрам мікс – гэта 40 выстралаў. Праўда, у мяне самы горшы вынік у сезоне. Але не бывае добрых вынікаў без кепскіх.

Усе вынікі стралковых змаганняў можна паглядзець на афіцыйным сайце ukskaliber.pl.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток