У Бельгіі арыштавалі двух футбольных арбітраў-махінатараў



У Бельгіі з-за карупцыйнага скандалу арыштавалі двух арбітраў – Барта Фертэнгена і Себасцена Дэльфер’ера. Гэтыя суддзі падазраваюцца ва ўдзеле ў дамоўных матчах.

Важна адзначыць, што абодва працавалі на еўракубкавых матчах у гэтым сезоне.

Дэльфер’ер якраз працаваў на матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы паміж пецярбургскім „Зенітам” і менскім „Дынамам”, які завяршыўся з неверагодным для футболу лікам 8:1. 

Фертэнген працаваў на матчы палтаўскай „Ворсклы” і лонданскага „Арсенала”, які скончыўся з лікам 2:4 у Лізе Еўропы.

Паліцыя Бельгіі правяла масавыя ператрусы па справе аб фінансавых махінацыях і змоўных матчах. Акрамя арбітраў затрыманы яшчэ шэраг футбольных функцыянераў. Усяго затрымана 25 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя