У Бельску Падляшскім – спаборніцтвы па плаванні



Бельск Падляшскі на гэтых выходных – арэна спаборніцтваў у плаванні. У гарадскім басейне «Воднік» праходзіць «Міжнародны плавацельскі матч дзіцячых клубных камандаў з Літвы, Беларусі, Украіны ды Польшчы».

У мерапрыемстве прымае ўдзел 490 маладых спартсменаў. Сярод іх ёсць i плыўцы з Менска ды Берасця:

– Гэта трэніроўка з элемантамі спаборніцтва. Праплысці для сябе і паглядзець на свае вынікі.

– Я спадзяюся, што атрымаю медаль. Але калі і не атрымаю, то не буду вельмі пераймацца.

– Я трэніруюся 4-ы год. Спадабалася, рашыў заняцца прафесійна.

– Мы прыехалі сюды з Бяла-Падляскі. Тут можна спраўдзіць свае сілы. Але гэта і добра праведзены час.

– Я прэзентую Бельск Падляшскі. Можна знайсці тут новых сяброў.

Удзельнікі матчу спаборнічаюць на дыстанцыях ад 50-ці да 200 метраў адвольным стылям плавання. На мерапрыемства не даехалі каманды з Украіны.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара