У Бельску-Падляшскім узнагародзілі лепшых спартоўцаў



Дыпломы i кубкі атрымалі  спартоўцы з Бельскага павету. Уганараванне зладзіла рэдакцыя двухтыднёвіка «Падляшскія весткі» («Wieści Podlaskie»).

Сярод узнагароджаных быў Давід Ткачук з Комплексу школ №3 імя Яраслава Кастыцэвіча:

– Я ўзнагароджаны за 1-е месца па бегу ў катэгорыі „Гімназія”. Я займаюся лёгкай атлетыкай і заахвочваю сваіх сяброў займацца спортам.

Узнагароды атрымалі спартоўцы ў катэгорыях «Пачатковая школа», «Звышгімназійныя школы», «Старэйшына» ды «Ганаровы спартовец». «Падляшскія весткі» («Wieści Podlaskie») ужо ХІІ раз ладзяць уганараванне самых лепшых у галіне спорту.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара