У Берасці прайшлі спаборніцтвы па кікеры
Адборачны турнір па настольным футболе, інакш вядомым пад назвай кікер, адбыўся ў берасцейскім клубе KOROVA.
Прыняць удзел мог кожны жадаючы, які прайшоў папярэднюю рэгістрацыю.
Падрабязней кажа прадстаўнік арганізатараў турніру:
– Мы захацелі аб’яднаць хлопцаў, сяброў, каб яны часцей праводзілі вольны час разам, камунікавалі, развіваліся, ну і каб даведаліся, што такое кікер. Каб ведалі, што ён ёсць і ў Беларусі, каб пра яго ведалі не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах краіны.
Фіналісты з рэгіёнаў трапляюць на выніковы турнір у Менск. Пераможца менскага турніру атрымае грашовы прыз ад спонсараў.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
Фота аўтара
