У Берасці прайшоў Кубак краіны па акадэмічным веславанні
У Берасці прайшоў Кубак Беларусі па акадэмічным веславанні, у якім бралі ўдзел наймацнейшыя айчынныя прадстаўнікі гэтага віду спорту. Найбольш паспяхова на першым афіцыйным старце сезона выступілі весляры Гомельскай вобласці, якія сталі пераможцамі камандавага заліку. Асаблівая ўвага на Кубку Беларусі надавалася выступу Кацярыны Карстэн. У спаборніцтвах лодак адзіночак двухразовая алімпійская чэмпіёнка фінішавала другой, саступіўшы Таццяне Кухце з Берасця. Як распавёў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Юры Радзівонаў, асноўнай задачай для Кацярыны Карстэн пры падрыхтоўцы да Гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца выступ у двойцы парнай з Юліяй Бічык. Дуэт Карстэн / Бічык быў мацней за астатніх канкурэнтаў на Берасцейскім вяслярным канале.
Беларускае Радыё Рацыя
