У Берасці пройдзе сусветны чэмпіянат па стрытболу



Анансавана правядзенне самага прэстыжнага сусветнага чэмпіянату па стрытболу “Red Bull King of The Rock”. Спаборніцтвы пройдуць 12 ліпеня на пляцоўцы каля цэнтральнага ўваходу ў спорткомплекс “Вікторыя”, што ў Берасці.

Падобныя чэмпіянат адбудзецца ў Беларусі ўпершыню, кажа прадстаўнік суарганізатараў Дзмітрый Пяскоў:

– На сённяшні дзень няма федэрацыі стрытбола ў Беларусі, але я думаю, што гэта ўсё наперадзе, будзем гэтаму ўсяляк садзейнічаць. Будуць акрэдытаваныя суддзі на чэмпіянаце па стрытболу. Такога кшталту мерапрыемствы, менавіта па стрытболу, мы праводзім упершыню.

Прыняць удзел у спаборніцтвах можа кожны, каму больш за 16 гадоў. Для падачы заяўкі на ўдзел, трэба запоўніць форму ў суполцы УКантакце. Пераможца турніру трапіць на рэспубліканскія спаборніцтвы.

2LEP-BbQBUg