У Чаромсе праходзіць міжнародны турнір „Swamp Football”



Тут не трэба быць Месі ды Ранальда. Патрэбная толькі ахвота да добрай гульні. У Чаромсе праходзіць трэці міжнародны турнір па футболе ў гразі „Swamp Football”.

Сярод 12-ці камандаў, якія гуляюць па калена ў балоце, таксама футбалісты з Кобрыня.

– Гулялася добра. Добрае балота. Усе брудныя.

РР: З беларусамі ўжо гралі?

– Не, не гралі яшчэ.

Прадстаўнік беларускай каманды: У тым годзе мы ездзілі на Гарадзеншчыну, на Аўгустоўскі канал, і там удзельнічалі ў такіх спаборніцтвах. Праходзяць такія спаборніцтвы ў Лідзе і ў Віцебску. Таму паціху мы набіраем абароты. І імкнемся, каб было як у вас.

– Тут не патрэбныя асаблівыя навыкі футбаліста, поспех шмат у чым залежыць ад шчаслівага выпадку.

– Пры гульні мы дазваляем сабе больш, чым у звычайным футболе. Бо гэта хутчэй забава, чым больш штурханіны, тым большая радасць для гледачоў. 

Сёння, 22 ліпеня, футбалісты спаборнічаюць у групах. Заўтра самыя лепшыя каманды зайграюць за Балотны кубак. Пачатак у 10 гадзін на балотным стадыёне ў Чаромсе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Чаромха