У Чэхіі затрыманы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў



У Чэхіі разам з жонкай затрыманы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Яны знаходзяцца ў адным з паліцэйскіх участкаў. Базанава і яго жонку затрымалі па “падазрэнні ў парушэнні мер абароны, якія ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя”, таксама вывучаецца законнасць іх знаходжання на тэрыторыі краіны.

Вядома, што Базанаў прыехаў у Чэхію, каб наведаць матч жаночай зборнай Беларусі з мясцовымі футбалісткамі.

Раней міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек заявіў, што Базанава дэпартуюць з краіны, калі высветліцца, што ён знаходзіцца ў Чэхіі. Сенатар Томаш Чэрнін сказаў, што Базанаву “няма чаго рабіць у Еўропе”.  Базанаў — фігурант даклада пра злоўжыванні і карупцыю ў беларускім футболе, а таксама пра пераслед іншадумцаў.

Валерый Грамыка прызнаны найлепшым гульцом апошняга тура чэмпіянату Беларусі

Валерый Грамыка прызнаны найлепшым гульцом заключнага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БФФ. Паўабаронца дапамог БАТЭ разграміць „Віцебск” (4:0). У матчы гулец нанёс 3 удары ў браму, у яго актыве 18 дакладных перадач, 9 выйграных адзінаборстваў, 5 адбораў, 1 выніковая перадача і 1 гол.

Галкіпер Антон Масальскі заключыў пробны кантракт з менскім „Дынама”

Менскае „Дынама” падпісала пробны кантракт з Антонам Масальскім. 18-гадовы брамнік адправіцца з „зубрамі” на выезд”, перадае прэс-служба клуба. У гэтым сезоне Антон Масальскі выступаў за „Менскіх зуброў” у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. На першым этапе ён згуляў у 19 матчах (88% АБ), на другім этапе – у трох сустрэчах (85% АБ).

Харвацкія тэнісісты сталі першымі паўфіналістамі Кубка Дэвіса

Тэнісісты зборнай Харватыі першымі прабіліся ў паўфінал розыгрышу Кубка Дэвіса. Пасля двух адзіночных паядынкаў чвэрцьфінальнага матча харватаў з камандай Італіі ў Турыне лік быў роўным – 1:1. У вырашальнай парнай сустрэчы харвацкі дуэт Нікола Мекціч / Матэ Павіч абгулялі ў дзвюх партыях Фабіа Фаньіні / Янік Сінер – 6:3, 6:4. Супернікам харвацкіх тэнісістаў у гульні за выхад у фінал будзе пераможца чвэрцьфінальнай сустрэчы ў Мадрыдзе паміж зборнай Сербіі на чале з Новакам Джокавічам і казахстанскай камандай.

Яўген Аксенцюк пераведзены з ECHL у АХЛ

Беларускі нападнік Яўген Аксенцюк пераведзены з „Айдаха”, які выступае ў ECHL, у АХЛаўскі фарм-клуб „Даласа” — „Тэхас Старз”. За „Айдаха” ў гэтым сезоне Аксенцюк набраў 15 (8+7) ачкоў у 13 гульнях. 27 лістапада беларускі хакеіст вызначыўся першым хет-трыкам у прафесійнай паўночнаамерыканскай лізе. Форвард узначаліў спіс бамбардзіраў „Айдаха”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: abff.by