У Дуброве Беластоцкай прайшоў марафон
Упершыню ў Дуброве Беластоцкай прайшоў Міжнародны марафон “За залаты ліст дуба”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел спартоўцы з Беларусі, Украіны і Польшчы.
Галоўны забег на 10 кіламетраў суправаджалі гонкі на меншыя дыстанцыі для дзяцей і моладзі. Як адзначае дырэктар Гарадзенскага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага прафесійнага ліцэя Андрэй Чарняк, марафон перш за ўсё мае садзейнічаць умацаванню супрацы паміж краінамі:
– Вельмі спадзяёмся на тое, што мы наладзім добрасуседскія адносіны. Думаем і надалей праводзіць культурныя і спартовыя абмены. Наогул я лічу, што гэта на карысць абодвум бакам.
У галоўным забегу першае месца заняў спартовец з клуба “Падляшша” Дам’ян Ражко.
На подыум узышоў таксама бягун з Гародні – Генадзь Верхаводкін.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара