У фінале Лігі Еўропы згуляюць „Ліверпуль” і „Севілья”



5 траўня прайшлі другія паўфінальныя матчы футбольнай Лігі Еўропы. „Ліверпуль” на сваім полі упэўнена перамог — 3:0 „Вільярэал”.

Іспанская „Севілья” пасля нічыі 2:2 у Львове з данецкім „Шахцёрам”, дома святкавала перамогу з лікам 3:1.

Фінальны матч „Ліверпуль” — „Севілья” адбудзецца 18 траўня на стадыёне Санкт-Якоб Парк у Базэлі. Адзначым, што іспанская каманда — дзеючы ўладальнік гэтага еўракубка.

[manual_related_posts]