У ХК “Дынама” Менск – успышка каронавіруса



У менскім “Дынама” – успышка каронавіруса — клуб папрасіў перанесці чатыры гульні ў КХЛ. Як паведаміла выданне Sport24, у менскім «Дынама» ў 2/3 складу з’явіліся сімптомы каронавіруснай інфекцыі. Цяпер у клубе чакаюць вынікаў ПЦР-тэстаў.

Таксама “Зубры” папрасілі перанесці чатыры матчы. А раней КХЛ ужо адмяняла матчы “Аўтамабіліста”, “Салавата Юлаева”, ЦСКА, рыжскага “Дынама” і “Тарпеда”.

© Photo : Evgeniya Gurskaya