У Кітаі загінуў 21 удзельнік ультрамарафону
20 гадоў таму
Забег на 100 кіламетраў па перасечанай горнай мясцовасці быў арганізаваны ў правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе краіны. Ультрамарафон пачаўся пры хмарным надвор’і.
Паводле апублікаваных у сацсетках фотаздымкаў, удзельнікі былі ў шортах і футболках. Аднак праз некалькі гадзін пасля старту ў гарах рэзка пахаладнела, тэмпэратура апусцілася да 0 градусаў, пачаліся моцны вецер і ледзяны дождж.
У выніку шырокамаштабнай выратавальнай аперацыі быў эвакуяваны 151 удзельнік, знойдзены целы 21 марафонца, якія загінулі ад пераахаладжэння. Восем удзельнікаў сверхмарафона былі дастаўлены ў бальніцы, паведамляюць 23 траўня кітайскія СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: news-term.net
