У Маскве затрымалі фанатаў, якія крычалі „Жыве Беларусь!”



У Маскве затрымалі каля 15 фанатаў, якія на матчы ЦСКА – „Тамбоў”, пасля таго як мяч забіў беларус Ілья Шкурын, крычалі „Жыве Беларусь!”. Такім чынам футбольныя заўзятары выказалі падтрымку беларусам, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць жорсткіх рэпрэій лукашэнкаўскіх сілавікоў у дачыненні да мірных людзей.

Днямі Ілья Шкурын заявіў, што адмаўляецца гуляць за зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. Трэнер ЦСКА, іншы беларус, Віктар Ганчарэнка ў сваю чаргу таксама запатрабаваў сумленнага падліку галасоў і абурыўся жорсткімі дзеяннямі АМАПу.

Беларускае Радыё Рацыя