У Менск прыйдзе пяцібор’е



У Менску павінен прайсці Фінальны этап Кубка свету па сучасным пяцібор’і 2015. У фінале будуць разыграны дзве ліцэнзіі (па адной у мужчын і жанчын) на Алімпійскія гульні-2016. Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў спартовай галіны Беларусі з прадстаўнікамі інспекцыйнай камісіі Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я (UIPM) па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення такога турніру. „Аб’екты, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па фехтаванні і плаванні, пабудаваныя нядаўна з ужываннем найноўшых тэхналогій, і таму пытанняў па іх няма. Што тычыцца коннага цэнтра, то ён проста выдатны, важна, што тут ёсць коні і іх не прыйдзецца завозіць з іншых месцаў”, – падкрэсліла кіраўнік інспекцыйнай групы Карэн Маерс. Турнір пройдзе ў Мінску з 11 па 14 чэрвеня, плануецца, што ў фінальным турніры возьмуць удзел 36 лепшых атлетаў, якія атрымаюць гэта права па выніках 4 асобных этапаў Кубка свету.

Беларускае Радыё Рацыя