У Менску прадставілі талісман ЧС па хакеі 2021 года



У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь прадставілі афіцыйны талісман чэмпіянату свету па хакеі з шайбай ІІХФ 2021 года – ім стаў Вожык Спайкі.

На званне галоўнага сімвала будучага турніру прэтэндавала больш за 100 работ ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі. Прычым свае заяўкі дасылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары хакея.

Выбар пераможцы конкурсу на распрацоўку талісмана быў давераны зорнаму журы, у склад якога з беларускага боку ўвайшоў легендарны хакеіст, настаўнік менскага «Дынама» Міхаіл Грабоўскі, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава, рэзідэнт Comedy Club Андрэй Скараход, саліст групы БІ-2 Шура, чэмпіён UFC Андрэй «Пітбуль» Арлоўскі, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова, генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі і старшыня ФХБ Генадзь Савілаў. З латвійскага боку – прэзідэнт федэрацыі хакея Латвіі Айгарс Калвіціс, тэлевядучыя Армандс Сімсанс і Айвіс Цэрыньш, кіраўнік аргкамітэту турніру ў Латвіі Эдгарс Бунцыс, гітарыст гурта Brainstorm Яніс «Magic» Юбалтс, спявак Інтарс Бусуліс і Каспарс Булс, выканаўчы дырэктар мабільнага аператара BITE Latvia.

hockey.by

Фота hockey.by