У Менску стартаваў чэмпіянат свету па верталётным спорце



На аэрадроме Баравая ўдалося сабраць лепшых спартыўных пілотаў планеты, якія на працягу тыдня будуць спаборнічаць у пяці ключавых дысцыплінах.

«Права правесці чэмпіянат свету па верталётным спорце дасталася нам у сур’ёзнай канкурэнцыі. Вельмі хацелі чэхі і балгары, было жаданне і ў Эквадора. Але ў выніку чэмпіянат праходзіць у Менску, што вельмі важна для развіцця авіяцыйнага спорту ў краіне», – падкрэсліў кіраўнік Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнтэр.

У чэмпіянаце бяруць удзел 37 экіпажаў з розных краін. Самай шматлікай стала расейская зборная, якая прадстаўлена 13 экіпажамі. Пазмагацца за ўзнагароды таксама прыляцелі верталётчыкі з Польшчы, Аўстрыі, Нямеччыны, Кітая і Украіны. Беларусь выставіла на верталётны чэмпіянат сем экіпажаў.