У Менску „Ёкерыт” даў „Дынама” урок хакею



У стартавым матчы новага чэмпіянату Кантынентальнай Хакейнай Лігі менскае „Дынама” на сваім лёдзе з ганьбай саступіла фінскаму „Ёкерыту” – 1:6. Такога разгрому ад джокераў з краіны суомі заўзятары „зуброў” відавочна не чакалі.

Больш-менш на роўных бела-блакітныя адыгралі з фінскім клубам два перыяды, а ў трэцім гаспадароў чакала поўнае фіяска. Фінсакія майстры забівалі на кожны густ. Асабліва вызначыўся Элі Толванен, які аформіў хет-трык.

Заўзятары менскага „Дынама” пакідалі трыбуны ўжо ў сярэдзіне трэцяга перыяду – яскравая карцінка сутнасці матча.

Беларускае Радыё Рацыя