У Менску затрыманая фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская



Фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую затрымалі ў Менску.

Як паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF), вечарам 10 лістапада машыну Раманоўскай спынілі, калі яна вярталася з трэніроўкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спартсменку затрымалі на падставе артыкула 24.3 КоАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы). Яе даставілі ў Партызанскае РУУС, пазней перавялі ў ІЧУ Менска.

Маці спартоўкі лічыць, што гэта магло здарыцца з-за налепкі з гербам „Пагоня” на аўтамабілі дачкі.

Аляксандра Раманоўская — чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка зімовай Універсіяды 2019 года ў Казані (Расея), шматразовая прызёрка этапаў Кубка свету, майстар спорту міжнароднага класа.

Раманоўская была прызнаная найлепшай спартсменкай Беларусі 2019 года паводле вынікаў апытання журналістаў, якое праводзіць БелаПАН.