У зборнай Беларусі па веславанні шукалі мельдоній
Нацыянальная каманда Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ перажыла ператрус у Францыі. Пра гэта на адмысловай сустрэчы з журналістамі расказаў галоўны трэнер дружыны Уладзімір Шантаровіч. Вобшук, па словах настаўніка, быў ініцыяваны антыдопінгавым агенцтвам Парыжа і дазволены пракурорам гораду Анжэн з прыцягненнем паліцэйскіх.
Гісторыя здарылася яшчэ 12 красавіка, але пра яе стала ведама толькі зараз. З раніцы на базу ў французскім Ля Тампль-сюр-Ло заявіўся прадстаўнік паліцыі і папрасіў усіх беларускіх атлетаў, 15 чалавек, з пашпартамі спусціцца ўніз. Прадстаўнік паліцыі заявіў, што будуць шукаць прэпарат мельдоній.
Вобшукі прайшлі ў пяці пакоях, дзе размяшчаліся беларусы: у доктара, фізіёлагаў, масажыстаў і трэнераў. Аднак, кампрамату не было знойдзена.
Уладзімір Шантаровіч выказаў абурэнне ў звязку з гэтай „аперацыяй”.
Беларускае Радыё Рацыя
