У зборную на матчы не ўключылі двух гандбалістак



10 сакавіка на базе сталічнага спартовага комплексу па гульнявых відах спорту стартуе вучэбна-трэніровачны збор жаночай нацыянальнай каманды Беларусі па гандболе, аднак у яе не трапілі дзве гандбалісткі.

У складзе няма Карыны Ежыкавай і Валянціны Несцярук. Ежыкава ў інтэрв’ю Tribuna.com заяўляла, што гатова адмовіцца ад выступу за зборную з-за сітуацыі ў краіне. Несцярук адзначала, што за гвалт павінен адказваць Лукашэнка. Абедзве гандбалісткі падпісалі ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.

Крысціна Шваніц пакінула Алену Дубіцкую без бронзавага медаля ў штурханні ядра

У Торуні праходзіць чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. У фінале штурхання ядра беларуска Алена Дубіцкая паказала 4-ы вынік — 18 метраў 86 сантыметраў. У апошняй спробе бронзу ў нашай суайчынніцы „забрала” немка Крысціна Шваніц.

Нямецкія біятланісты выйгралі эстафету на этапе Кубка свету ў Чэхіі

Зборная Нямеччыны выйграла мужчынскую эстафетную гонку 4х7,5 км на восьмым этапе Кубка свету ў Нове-Места. Пераможцы – Эрык Лесэр, Бенедыкт Доль, Арнд Пайфер і Філіп Наврат не беглі дадатковых колаў, але выкарыстоўвалі пяць дадатковых патронаў. На другім месцы завяршылі гонку расейскія спартоўцы з адставаннем хвіліну 21,7 секунды, якія выкарысталі 8 дадатковых патронаў.

На трэцім месцы фінішавалі нарвежскія спартоўцы. Што да беларускай каманды, то Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Максім Верабей і Дзмітрый Лазоўскі фінішавалі на восьмай пазіцыі з адставаннем 3 хвіліны 26,6 секунды, з 1 промахам + 7 дадатковых патронаў.

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Досе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з-за траўмы спіны знялася з турніру ў катарскай Досе з прызавым фондам 565 тысяч даляраў.

У паўфінале Вікторыя Азаранка павінна была згуляць з іспанскай тэнісісткай Гарбін Мугурусай, але не змагла выйсці на корт з-за праблем са здароўем. У вырашальным паядынку суперніцай іспанкі будзе пераможца сустрэчы паміж дзясятай ракеткай планеты чэшкай Петрай Квітавай і амерыканкай Джэсікай Пегулай.

Выхаванец „Нёмана” папоўніў „Белшыну”

21-гадовы выхаванец „Нёмана” Яўген Сакута перайшоў у „Белшыну”. У мінулым сезоне гулец у складзе пінскай „Хвалі” адзначыўся адным голам у 11 матчах першай лігі. 18-гадовы абаронца БАТЭ Аляксей Шалашнікаў будзе выступаць за „Іслач” на правах гадавой арэнды.

Ён пачынаў займацца футболам у гарадзенскай СДЮШАР „Белкард”, затым праходзіў навучанне ў акадэміі АБФФ.

З 2019 года з’яўляецца гульцом барысаўскага БАТЭ. За рэзервовую каманду „жоўта-сініх” сумарна правёў 19 матчаў, у якіх адзначыўся адным голам, паведамляе прэс-служба „ваўкоў”.

ФІФА адкарэктавала правілы, якія тычацца гульні рукой

Міжнародны савет футбольных асацыяцый (IFAB) на 135-м штогадовым агульным сходзе ўнёс карэкціроўкі ў правілы, якія датычацца гульні рукой. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). Тлумачэнні былі неабходныя, паколькі трактоўка момантаў з дакрананнем мяча рукой не заўсёды была паслядоўнай. Не кожны дотык з’яўляецца парушэннем. Калі пасля дотыку рукі мяч залятае ў браму, павінна фіксавацца парушэнне правілаў. Пры гэтым калі ў развіцці атакі выпадкова згуляў рукой не аўтар гола, рашэнне аб узяцці брамы застаецца на меркаванне арбітра.

Беларускае Радыё Рацыя