УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай? (абноўлена)



Як паведамляе pressball.by,  УЕФА абвергла поўную адмену спаборніцтваў пад сваёй эгідай у Беларусі, пра што раней з’явілася інфармацыя ў СМІ.

***

УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай. Пра гэта Фонду спартыўнай салідарнасці ў адказ на адпаведныя запыты паведаміў намеснік генеральнага сакратара УЕФА Кевін Лямур, – піша тэлеграм-канал “Сборная ЗОЖ”.

Такім чынам, усе спаборніцтвы, запланаваныя на 2021 год у Беларусі, не адбудуцца. Таксама Кевін Лямур выказаў асабістую салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за свае правы, у тым ліку за права на свабоду выказвання меркаванняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © Getty Images/Global Images Ukraine