УЕФА назваў гаспадароў фінальных матчаў еўрапейскіх клубных турніраў 2020 года
Выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) на пасяджэнні ў Кіеве назваў гарады, якія прымуць вырашальныя паядынкі кантынентальных клубных турніраў сезона 2019/2020.
Фінал галоўнага турніру Старога Свету – Лігі чэмпіёнаў прыме Алімпійскі стадыён Атацюрка ў турэцкім Стамбуле. Фінальны матч Лігі Еўропы пройдзе ў польскай „Гданьск-Арэне”. Пераможцы гэтых сустрэч у гульні за Суперкубак УЕФА згуляюць у партугальскім Порту на стадыёне „Драган”. Адным з прэтэндэнтаў на правядзенне матчу Суперкубка-2020 быў і мінскі стадыён „Дынама”.
Выканкам УЕФА сёння таксама зацвердзіў каляндар фінальнага турніру Еўра-2020, які ўпершыню ў гісторыі пройдзе на арэнах 19 краін кантынента.
25 траўня ў Кіеве на стадыёне імя Валерыя Лабаноўскага адбудзецца фінальны паядынак жаночай Лігі чэмпіёнаў паміж нямецкім „Вольфсбургам” і французскім „Ліёнам”. Дэлегатам УЕФА на ім будзе беларуска Святлана Грынкевіч. У суботу, 26 траўня, кіеўскі стадыён „Алімпійскі” стане арэнай вырашальнага матчу мужчынскай Лігі чэмпіёнаў, у якім іспанскі „Рэал” з Мадрыда згуляе з англійскім „Ліверпулем”.
