Уладзімір Чапелін заняў 3-е месца на этапе Кубка IBU



Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 3-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубка IBU, які праходзіць у Германіі.

На дыстанцыі 20 км Уладзімір Чапелін дапусціў два промахі, але ўступіў пераможцу французу Жану-Гіёму Беатрыксу 1 мін 03,3 сек. Французскі біятланіст паказаў рэзультат 53 мін 31,5 сек пры адным промаху. На другой пазіцыі з адставаннем 32,8 сек – расіянін Пётр Пашчанка.

belta.by