Уладзімір Крыкуноў кінуў зборную Беларусі



Галоўным трэнерам расейскага хакейнага клубу „Нафтахімік” прызначаны Уладзімір Крыкуноў, інфармуе афіцыйны сайт клуба. Спецыяліст пакінуў пасаду настаўніка зборнай Беларусі дзеля працягу кар’еры ў ніжнякамскай камандзе. У сваёй кар’еры Крыкуноў узначальваў такія клубы, як „Ак Барс”, „Барыс”, мінскае і маскоўскае „Дынама”, а таксама зборныя Расеі, Казахстана і Беларусі. Зараз Крыкуноў папрацаваў з нацыянальнай дружынай Беларусі толькі пару месяцаў. Яго зыход заспеў знянацку ўсіх.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]