Уладзімір Самсонаў выбыў з чэмпіянату



У нямецкім Дзюсельдорфе працягваецца чэмпіянат свету па настольным тэнісе. На жаль, беларускі майстар Уладзімір Самсонаў не здолеў выйсці ў васьмёрку мацнейшых. На стадыі 1/8-й фіналу Самсонаў саступіў паўднёваму карэйцу Сан Су Лі. Азіят перамог у чатырох партыях – 4:0 (11:9, 11:1, 11:3, 11:9)

Беларускае Радыё Рацыя