Уладзімір Самсонаў завяршыў выступленне на ЧС па настольным тэнісе



Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду 55-га чэмпіянату свету па настольным тэнісе ў Будапешце. Сёння, 24 красавіка, у матчы 1/16 фіналу Уладзімір Самсонаў саступіў трохкратнаму алімпійскаму чэмпіёну кітайскаму спартоўцу Ма Луну – 1: 4.

***

Беларус Уладзімір Самсонаў выйшаў у 1/32 фіналу адзіночнага разраду 55-га чэмпіянату свету па настольным тэнісе, які праходзіць у Будапешце.

У стартавым паядынку лідар беларускай зборнай упэўнена перайграў прадстаўніка Аўстраліі Ху Хемінга – 4:0. У 1/16 фіналу Уладзімір Самсонаў, для якога гэта ўжо 23-і сусветны чэмпіянат, сустрэнецца з бельгійскім спартсменам Седрыкам Нюцінгам. Павел Платонаў ва ўпартай барацьбе ўступіў французу Эмануэлю Лебенсану – 3:4, а Вадзім Ярашэнка прайграў прадстаўніку Украіны Лей Коу – 0:4.

У 1/32 фіналу парнага разраду Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў уступілі кітайскаму тандэму Лінь Гааюань / Лян Цзінкун з лікам 1:4.

У паядынках 1/64 фіналу жаночага адзіночнага разраду беларускі прайгралі з сухім лікам 0:4. Дар’я Трыгалас – Кім І Сон з КНДР, а Надзея Багданава – кітаянцы Лю Шывен.

Сусветнае першынство ў венгерскай сталіцы завершыцца 29 красавіка. За ўзнагароды ў пяці намінацыях змагаюцца больш за 600 майстроў малой ракеткі са 109 краін.

Настольны тэніс уключаны ў праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. З 22 па 29 чэрвеня 128 спартсменаў разыграюць 5 камплектаў узнагарод.

belta.by