Уладзімір Самсонаў выйшаў у 1/16-ю чэмпіянату свету



У нямецкім горадзе Дзюсельдорф працягваецца чэмпіянат свету па настольным тэнісе. У 1/32-й фіналу ў адзіночным разрадзе беларускі майстар Уладзімір Самсонаў перамог у пяці партыях прадстаўніка Паўночнай Карэі Сін Х’ёк Пака – 4-1 (8, -13, 9, 4, 2).

Такім чынам Самсонаў упэўнена выйшаў у 1/16-ю фіналу першынства свету.

Беларускае Радыё Рацыя